Футбол Финляндия – Беларусь текстовая трансляция

Беларусь

Текущая форма
2 : 0
завершен

Товарищеские матчи (сборные)

9 июня 2018, 19:00

Главный судья Ален Дюрье

Помощники судьи Клод Рис, Давид Матеус Сантос

Запасной судья Кристоф Пирес Мартинс

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 92
    Гульня скончана! Прайгрываем 0:2 і так і не здолелі ў сваёй гісторыі перамагчы зборную Фінляндыі. У першым тайме фіны моцна пачалі, маглі забіваць некалькі разоў, але рэалізавалі толькі адзін свой момант. У другім тайме пасля заменаў гульня змянілася, выраўнялася, стала больш барацьбы. Але фіны здолелі рэалізаваць свой момант. Можна вініць Шчарбіцкага, што не выратаваў, а можна і сказаць, што Шытаў не адыграў эпізод. Беларусы свае моманты рэалізаваць не здолелі. У наступны раз мы са зборнымі сустрэнемся ўжо ў Лізе Нацый. З Вамі быў Аляксандр Лісоўскі, да новых сустрэч!
    91
    Спарв прабіў метраў з 25, роўна па пазіцыі Шчарбіцкага, той апусціўся і забраў мяч.
    90
    Да другога тайма дададзена мінімум дзве хвіліны.
    90
    Замена ў фінаў: замест Кар'ялайнена на поле з'яўляецца Лам.
    89
    Скраб прайшоў па правым фланзе, прабіў з-за межаў штрафны, Шчарбіцкі выцягнуў мяч справа ад сябе.
    86
    Гульня супакоілася і шмат барацьбы адбываецца ў цэнтры поля. Зусім няма небяспечных момантаў. Пагадзіліся каманды на 2:0 на карысць фінаў.
    79
    Драгун выканаў штрафны, Градэцкі адбіў мяч у правым куце ад сябе. На даігрыванні эпізода Гаўрыловіч меў небяспечны момант, каб адыграць гол, але абарона справілася з ціскам беларусаў.
    79
    Замена ў Беларусі: замест Карніцкага на поле з'явіўся Кісляк.
    79
    Фол на Лапцеве ля самага сегмента штрафной плошчы. Перспектыўны штрафны на нашую карысць.
    76
    І адразу замена ў Фінляндыі: замест Лота на поле выйшаў Скраб.
    75
    0:2. Ягубі абыграў адзін у адзін Шытава, Шчарбіцкі рукамі мяч крануў, але адбіць не здолеў.
    71
    Стасевіч адыграўся з Валадзько, прыбраў двух футбалістаў, трэці выбіў мяч і Ігар сфаліў. Амаль без удараў і вялікай колькасцю барацьбы праходзіць другі тайм.
    68
    Яшчэ адна замена ў Беларусі: замест Кавалёва на поле з'яўляецца Ігар Стасевіч.
    68
    Шытаў фаліць на правым фланзе за што атрымлівае жоўтую картку.
    64
    У Беларусі замест Палякова з'яўляецца Паўлавец.
    64
    У Фінляндыі замест Райталы на поле з'яўляецца Гранлунд.
    63
    Няма больш поўнай перавагі фінаў як у першым тайме. Ці паўплывалі на гэта замены Ігара Крывушэнкі?
    58
    Доўгую камбінацыю разыгрывалі фіны па ўсіх баках поля. Гледачы сустрэлі гэтую перапасоўку авацыямі. Беларусь дае прастору, Фінляндыя перапасоўваецца. Амаль як Барса ў канцы нулявых.
    54
    Замена ў фінаў: Камара сыходзіць з поля, з'яўляецца Шулер.
    54
    Лот зноў прабіў з левай нагі пасля розыгрышу мяча на правым флангу роўна па пазіцыі Шчарбіцкага.
    51
    Больш-меш роўная гульня пачалася пасля перапынку. Ці звязана гэта з заменамі? Але стала больш барацьбы.
    45
    Адразу тры замены ў беларусаў: Шытаў выйшаў замест Верацілы, а Драгун замест Скавыша, Валадзько замест Мацвейчыка.
    45
    Нічога не стаў дадаваць арбітр да першага тайма. Зборная ФІнляндыі цалкам пераігрывала беларусаў хвіліны да 30-й. Маглі мы прапускаць яшчэ некалькі разоў. Пасля гульню нашыя футбалісты выраўгялі, стварылі некалькі эпізодаў, Карніцкі меў лепшую магчымасць. ФІны ў абароне не адсіджваліся і са стандартаў стваралі небяспеку. Перапынак.
    45
    Бага навешваў з правага кута поля, Шыкаўка парушыў правілы на фіне, суддзя прыянў бок гаспадароў поля.
    43
    Карніцкі прабіваў метраў з 25 з цэнтра, мяч трапіў у фіна і ўлятаў на кутавы, Шыкаўка знаходзіўся ў афсайдзе, але Яўген мяч не крануў, бакавы падняў сцяжок і кутавы зборная Беларусі падаваць не стала.
    42
    Яшчэ адзін стрэл Кар'ялайнена з правага боку штрафной метраў з 20. Роўна ў рукі Шчарбіцкаму.
    40
    Лот навесіў з кутавога на Кар'ялайнена, апошні прабіваў галавою з пяці метраў і трапіў роўна ў Шчарбіцкага. ЯШчэ адзін сэйв Дзяніса.
    39
    Лот адпааваў на Камара, апошні скінуў партнёру назад, Лот біў з левай нагі, але мяч пайшоў вышэй. Небяспека ля нашай брамы.
    35
    Перавяла зборная Беларусі мяч на палову гаспадароў, гульня ў апошнія хвілін пяць стала роўнай.
    32
    КАРНІЦКІ! Стоадсоткавы момант меў Аляксандр! Лапцеў скінуў пяткаю на Аляксандра, той заставаўся адзін на адзін з брамнікам, але ў апошні момант фінскі абаронца ў падкаце выбіў мяч. Першы сур'ёзны момант стварылі беларусы.
    31
    Трэба прызнаць, што вялікія праблемы ў свтарэнні і ўтрыманні фінскай зборнай існуюць у беларусаў. МІнімум тройчы мяч мог пабываць у сетцы нашай зборнай. Пры тым, што небяспечных момантаў ля чужой брамы мінімум.
    29
    Сфалілі на Шыкаўке на подступах да штрафной з левага фланга. Сам пацярпелы і прабіў — мяч паляцеў вышэй.
    26
    Левым флангам раскатваюць фіны, адпасавалі ў цэнтр на Вяюронена, таму мяч трапляе ў руку і арбітр не залічвае яго мяч.
    26
    Уранен прабіў штрафны — трапіў у нашую сценку. Поўная перавага зборнай Фінляндыі.
    25
    Скавыш рукамі трымаў фіна за шыю, Максім атрымаў папярэджанне, а фіны штрафны з метраў 20.
    23
    Бага сфаліў на Сойры, арбітр меў усе падставы, каб прад'явіць жоўтую картку, але прабачыў і прызначыў штрафны.
    20
    Скавыш зрабіў навес у цэнтр штрафной, Кавалёў прабіў галавою, мяч ішоў міма брамы, але Градэцкі ўступіў у гульню. Першы ўдар зборнай Беларусі.
    19
    Лот абыйшоў нашых двух абаронцаў, перамясціўся ў цэнтр поля і з лініі штрафной нанес яшчэ адзін стрэл — Шчарбіцкі робіць сэйв у ніжнім левым куце.
    15
    Уранэн зноў прыняў мяч у штрафной, адбыўся кантакт з Вераціла, мяч адскочыў за межы поля, але суддзя паказаў уводзіць мяч нашаму брамніку. На нашае шчасце, фола не ўглядзеў.
    14
    Лот падаваў кутавы, мяч пераляцеў голавы беларусаў, але фін не змог завершыць навес. Яшчэ адзін патэнцыйна галявы момант ля нашай брамы.
    11
    Алег Вераціла не ўтрымаў фіна, у падобнай як пры голе сітуацыі гаспадар поля выходзіў адзін на адзін са Шчарбіцкім, але трапіў роўна ў нашага брамніка. Вельмі небяспечны момант.
    10
    Мацней і лепш гуляюць фіны. Беларусы на дадзены момант з ім нічога зрабіць не могуць.
    6
    Прапускаем. Праз цэнтры абароны прайшла перадача на Уронэна, той выйшаў сам насам са Шчарбіцкім і спакойна рэалізаваў момант з адзінаццацімятровай пазнакі. 0:1.
    5
    Кар'ялайнэн прабірваўся да брамы зборная Беларусі і прабіў з метраў 15-ці з мяжы штрафной. Шчарбіцкі на месцы.
    1
    Гульня распачалася!
    Нашы сённяшнія супернікі апошнюю гульню правялі супраць зборнай Румыніі ў гасцях і прайгралі з лікам 2:0.
    Зборная Беларусі: Гутар, Гарбуноў, Паўлавец, Шытаў, Валадзько, Стасевіч, Савіцкі, Кісляк, Драгун, Сарока. Галоўны трэнер — Ігар Крывушэнка.
    Запасныя гульцы. Зборная Фінляндыі: Яакала, Віітала, Гранлунд, Вяйсянэн, Лам, Тайвамякі, Ягубі, Шулер, Тэйлар, Скраб, Пірынэн, Садзік. Галоўны трэнер — Марку Канерва.
    Стартавы склад зборнай Беларусі: Шчарбіцкі, Гаўрыловіч, Палякоў Вераціла, Мацвейчык, Карніцкі, Бага, Шыкаўка, Кавалёў, Лапцеў, Скавыш.
    Стартавыя склады гуляючых каманд. Зборная Фінляндыі: Градэцкі, Уранен, Тойвіа, Райтала, Камара, Хальсці, Сойры, Кар'ялайнэн, Лод, Спарв, Вяюронен.
    Добры вечар шаноўнае спадарства! Сёння зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Фінляндыі. Пасля нічыі ў Брэсце, нашая каманда перамясцілася ў Тампэрэ, дзе сустрэнецца з фінамі. Апошні раз каманды перасякаліся ў адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2014 года. Тады ў Фінляндыі мацней былі гаспадары — 1:0, а ў Гомеле каманды не выявілі мацнейшага — 1:1.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    90
    Замена. Карьялайнен уходит. Вместо него выходит на поле Лам.
    81
    Замена. Вяюрюнен уходит. Вместо него выходит на поле Садик.
    79
    Замена. Карницкий уходит. Вместо него выходит на поле Кисляк.
    75
    Гол! Мяч забил Ягуби.
    75
    Замена. Лод уходит. Вместо него выходит на поле Скрабб.
    68
    Замена. Ковалев уходит. Вместо него выходит на поле Стасевич.
    68
    ЖК. Шитов получает желтую карточку.
    64
    Замена. Поляков уходит. Вместо него выходит на поле Павловец.
    64
    Замена. Райтала уходит. Вместо него выходит на поле Гранлунд.
    54
    Замена. Камара уходит. Вместо него выходит на поле Шюллер.
    46
    Замена. Матвейчик уходит. Вместо него выходит на поле Шитов.
    46
    Замена. Веретило уходит. Вместо него выходит на поле Володько.
    46
    Замена. Шикавка уходит. Вместо него выходит на поле Драгун.
    46
    Замена. Сойри уходит. Вместо него выходит на поле Ягуби.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    25
    ЖК. Скавыш получает желтую карточку.
    7
    Голевую передачу отдал Карьялайнен.
    7
    Гол! Мяч забил Уронен.
    1
    Начало первого тайма.
    Беларусь: Скавыш, Лаптев - Бага, Карницкий, Шикавка, Ковалев - Веретило, Матвейчик, Поляков, Гаврилович - Щербицкий.
    Запасные: Швецов, Горбунов, Володько, Драгун, Гутор, Павловец, Савицкий, Стасевич, Сарока, Шитов, Кисляк.
    Финляндия: Вяюрюнен - Сойри, Лод, Карьялайнен, Камара, Спарв - Хальсти, Тойвио, Уронен, Райтала - Градецки.
    В запасе остались: Гранлунд, Скрабб, Садик, Пиринен, Вяйсянен, Виитала, Шюллер, Тэйлор, Ягуби, Тойвомяки, Яаккола, Лам.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

Новости команд

О матче Финляндия - Беларусь

В прошедшем матче в рамках турнира Товарищеские матчи (сборные) состоялась встреча команд Финляндия - Беларусь в городе Тампере (Финляндия) на стадионе Ратина (вместимость - 17000) со счетом 2 : 0.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Финляндия - Беларусь на Sports.ru