Дэвальвацыйны Баран
Не поддавшись на лживую пропаганду насквозь прогнившего запада и его эмиссаров в лице МВФ, руководимого подлым лгуном, развратником и насильником женщин из пролетариата, белорусское руководство не пошло в начале года на уценку рубля в 10-15% и держало свой особый, народолюбивый курс в обход пятой колонны, чтобы сегодня погожим майским деньком ничтоже сумняшеся обвалить зайчонка на все 56%. И это, друзья, товарищи, братья, наши суверенные, национальные проценты, а не какие-то там вражьи буржуйские цифры взятые с потолка. Читайте классику, ее актуальности не грозит никакая инфляция.
- У адным сяле (не важна — дзе)
- Хадзіў Баран у чарадзе.
- Разумных бараноў наогул жа нямнога,
- А гэты дык дурней дурнога —
- Не пазнае сваіх варот:
- Відаць, што галава слабая.
- А лоб дык вось наадварот —
- Такога не страчаў ніколі лба я:
- Калі няма разумніка другога,
- Пабіцца каб удвух,
- Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
- У іншага дык выскачыў бы й дух,
- А ён — нічога.
- I вось за дурасць гэту
- Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,
- А каб двара не перабег,
- На шыю прывязалі мету.
- — Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
- Што гэта за «дыплом», Баран ні «мя» ні «бэ»,
- Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
- — А што ж ты думала, сястрыца!
- Хіба мне пахваліцца няма чым?
- Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
- I не раўнуйся ты са мною.
- — Аб гэтым лепей памаўчы, —
- Сказала яму Кошка. —
- Каб ты быў разумнейшы трошка
- Ды розумам раскінуць мог авечым,
- То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
- Бо заслужыў ты свой дыплом
- Не галавой, а лбом.
- ---
- Другі баран ні «бэ», ні «мя»,
- А любіць гучнае імя.
(c) Кандрат Крапiва 1926